Мабільны дадатак «Мой горад» запрацаваў у Паставах

Паставы – яшчэ адзін горад Віцебскай вобласці, які далучыўся да мабільнага дадатку «Мой горад (Беларусь)». Цяпер інавацыйная платформа ахоплівае 20 лакацый Віцебскага рэгіёна. З моманту запуску дадатку ў лютым 2021 года ў Полацку, праект расце хуткімі тэмпамі і паспяхова развіваецца. У бліжэйшы час у ім з'явяцца яшчэ два гарады Віцебшчыны, і цяпер уся вобласць будзе аблічбавана ў дадатку «Мой горад».

«Мой горад» – гэта мабільная платформа, якая акумулюе самыя папулярныя сэрвісы для канкрэтнага рэгіёну. З яго дапамогай грамадзяне атрымліваюць просты і зручны доступ да ўсёй гарадской інфраструктуры – гарадской адміністрацыі, ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, аб'ектаў гандлю, культуры і вольнага часу.

Аднак дадатак – гэта не аналаг сайта, яго асаблівасць – магчымасць інтэрактыўнага ўзаемадзеяння. Гараджане могуць запісацца на прыём у выканаўчы камітэт і іншыя дзяржустановы, задаць пытанне і атрымаць адказ, купіць тавар анлайн, замовіць талон у паліклініку або запісаць дзіця ў спартыўную секцыю.

Для кожнага горада ствараецца асобны дадатак з унікальнымі дадзенымі. Яго функцыянал дазваляе таксама пакідаць водгукі і прапановы, што дапамагае паляпшаць якасць паслуг і павялічваць узровень камунікацыі паміж гараджанамі і органамі ўлады. Прыкладанне пастаянна паляпшаецца, становіцца больш функцыянальным.

Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play.

У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by ці звярнуцца ў сервісны цэнтр «Белтэлекам».

1


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/mabilny-dadatak-moy-gorad-zapracavau-u-pastavakh