Спартсмены філіяла "МГТС" прынялі ўдзел у другім этапе XXIII Рэспубліканскай спартакіяды сярод работнікаў РУП "Белтэлекам"

11-12 красавіка спартсмены з усіх філіялаў прынялі ўдзел у другім этапе XXIII Рэспубліканскай спартакіяды сярод работнікаў РУП "Белтэлекам".
Спаборніцтвы праходзілі па 5 дысцыплінах: стрытбол, бадмінтон, гіравы спорт, більярд, тэніс.
У кожнай дысцыпліна спартсмены філіяла "МГТС" занялі прызавыя месцы.
Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў і жадаем новых спартыўных перамог.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/spartsmeny-filiyala-mgts-prynyali-udzel-u-drugim-etape-xxiii-respublikanskay