Тэлебачанне за горадам і на дачы ад «Белтэлекам»
З надыходам цёплага надвор'я хочацца ўцячы ад гарадской мітусні на дачу, у вёску да бацькоў або адправіцца ў загарадную хату. Але як жа абысціся без любімых тэлеканалаў, свежых навін, прагнозу надвор'я, серыялаў і фільмаў? Сёння ёсць рашэнне!
«Белтэлекам» прапануе некалькі варыянтаў падлучэння тэлебачання за горадам ці на лецішчы:
- Эфірнае тэлебачанне
- Падключэнне па тэхналогіі LTE
З эфірным тэлебачаннем ZALA вы зможаце глядзець тэлеканалы ў лічбавай якасці практычна ў любым кутку*. Падлучыць яго можна асобна або ў складзе пакета паслуг «ЯСНА 100 Дом + Дача»**.
Лінейка «Дом + Дача» дазваляе карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі дома і глядзець любімыя перадачы і фільмы ў выдатнай якасці нават за рысай горада.
Пакет паслуг «ЯСНА 100 Дом + Дача» уключае:
– доступ да Інтэрнэту на хуткасці да 35|100 Мбіт/с на прыём і да 17,5|50 Мбіт/с на перадачу;
– нелімітаваны доступ да грамадскіх пунктаў Wi-Fi з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў;
– безліміт званкоў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай вызначальніка нумара;
– інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA з тарыфам «ZALA: Усё ўключана»;
– эфірнае тэлебачанне ZALA «Стандарт ТБ».
Прыстаўку эфірнага тэлебачання ZALA можна пераносіць як з кватэры на дачу, так і ў вёску і назад. Абсталяванне выдаецца абаненту бясплатна на час дзеяння дамовы.
«Сямейны 5 LTE» – магчымасць падключыць сучасныя паслугі сувязі па тэхналогіі LTE, якая дазволіць атрымаць доступ да тэлебачання, высакахуткаснага інтэрнэту і іншых сучасных сэрвісаў нават у аддаленых месцах, дзе раней гэта было немагчыма.
«Сямейны 5 LTE» уключае:
– нелімітаваны доступ у сетку Інтэрнэт на базе сеткі LTE на хуткасці да 5 Мбіт/с на прыём і 5 Мбіт/с на перадачу;
– інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Канапа ТБ»;
– тэлефонную сувязь з безлімітнымі званкамі па сетцы «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP.
Падключыцца на «Сямейны 5 LTE» могуць абаненты – фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў зоне ўпэўненага прыёму бесправадной сеткі LTE (4G).
Дзе падключыць?
- у сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама», звярнуўшыся па тэлефоне ці па электроннай пошце;
- пакінуць заяўку на сайце.
Падрабязная інфармацыя аб паслугах «Белтэлекам» і кансультацыя па ўсіх пытаннях – кругласутачна па нумары 123.
*Паслуга прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці падключэння эфірнага тэлебачання: хатнія гаспадаркі знаходзяцца ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем.
**Пакет паслуг прадастаўляюцца абанентам–фізічным асобам, падлучаным па тэхналогіі GPON.