Памятныя мерапрыемствы прайшлі ў філіяле "МГТС" РУП "Белтэлекам"

11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
У гэты дзень па ўсёй рэспубліцы праходзяць памятныя мітынгі.
Прадстаўнікі працоўнага калектыву філіяла "МГТС" прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяла "Разбіты ачаг".
Ва ўсіх структурных падраздзяленнях прайшоў паказ дакументальнага фільма «Без тэрміна даўнасці. Трасцянец» - Праект аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У аснове фільма - крымінальныя справы з цэнтральнага архіва КДБ.
Таксама супрацоўнікі філіяла прынялі ўдзел у раённай дыялогавай пляцоўцы, дзе ўдзельнікам быў паказаны дакументальны фільм "Шталаг-352. Без права на забыццё."
Пазней адбылося абмеркаванне фільма з удзелам прадстаўнікоў Агенцтва "Мінск-Навіны" - стваральнікаў фільма, пракуратуры Маскоўскага раёна г.Мінска і Савета працуючай моладзі Маскоўскага раёна г.Мінска.
Мы памятаем.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/pamyatnyya-merapryemstvy-prayshli-u-filiyale-mgts-rup-beltelekam