Новыя прызначэнні ў Гродзенскім філіяле...

На пасаду начальніка аддзела матэрыяльнага забеспячэння Гродзенскага філіяла РУП "Белтэлекам" прызначаны Аляксандр Аляксандравіч Лазарчук.

Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся 30 снежня 1987 года ў Светлагорску Гомельскай вобласці. У 2018 годзе – атрымаў вышэйшую адукацыю скончыўшы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

Пачаў свой працоўны шлях у 2007 годзе на пасадзе - электраманцёра лінейных збудаванняў электрасувязі і праваднога вяшчання 4 разраду сельскай брыгады лінейна-тэхнічнага ўчастка Светлагорскага раённага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла "Белтэлекам", г. Светлагорск Гомельскай вобласці.

У 2013 годзе - ўладкаваўся ў Ленінскі лінейна-тэхнічны ўчастак Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі на пасадзе кабельшчык-спайшчык 4 разраду.

Далей паднімаўся па службовых усходах і цяпер працуе на пасадзе начальніка аддзела матэрыяльнага забеспячэння Гарадзенскага філіяла РУП “Белтэлекам”

Аляксандр Аляксандравіч - патомны сувязіст. Айцец Аляксандр Міхайлавіч працуе электрамеханікам сувязі в Светлагорскім цэху электрасувязі Гомельскага філіяла "Белтэлекам".

Жанаты. Выхоўвае дачку.

Аляксандр Аляксандравіч! З новай працай! Няхай новая пасада адкрые перад Вамі свет вялікіх перспектыў і магчымасцей. Няхай калектыў прыме Вас з любоўю. Шчасця, здароўя, міру і дабра!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/grodno/novyya-pryznachenni-u-grodzenskim-filiyale-1