Зацверджана эмблема 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Эмблема адлюстроўвае сілу і непакорнасць беларускага народа.
Летам 1944 года пачалася аперацыя «Баграціён», падчас якой Беларусь была поўнасцю вызвалена ад нацысцкай акупацыі. Беларуская наступальная аперацыя па праве лічыцца найбуйнейшым дасягненнем ваеннага мастацтва. У выніку была разгромлена наймагутная групоўка вермахта.
Гэта стала магчымым дзякуючы мужнасці, гераізму, рашучасці і самаахвярнасці сотняў тысяч савецкіх воінаў і беларускіх партызан, многія з якіх загінулі смерцю адважных на нашай зямлі ў імя Перамогі над ворагам!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!