Стартуе абласны этап конкурсу прафмайстэрства " Мантаж і эксплуатацыя ВАЛС-2024"

З 3 па 5 красавіка на базе Полацкага ЗВЭС пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла «Белтэлекам» стартуе абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі-2024».
У конкурсе прымаюць удзел тэхнічныя спецыялісты філіяла ў складзе 2 супрацоўнікаў ад структурных падраздзяленняў, занятых тэхнічнай эксплуатацыяй ВАЛС, якія і будуць змагацца за званне лепшых у сваёй прафесіі.

"Сёння тэхнічным спецыялістам трэба быць не толькі тэхнічна пісьменнымі, але і ўмець правільна падаваць паслугі, спрыяць далейшым продажах. Іншымі словамі-быць не толькі экспертамі ў сваёй вобласці, але і ўмець прадастаўляць кліентаарыентаваны сэрвіс. Конкурс выявіць лепшых", - адзначыў дырэктар Віцебскага філіяла "Белтэлекам" Дзмітрый Казак.
З уступным словам выступілі таксама намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Дзмітрый Галашчоў і начальнік службы электрасувязі Сяргей Шпакоўскі.
Лёсаванне прайшло, конкурс пачаўся. Жадаем поспеху хлопцам!
Пераможцаў абярэ прафесійнае журы, а першыя прызавыя месцы будуць удзельнічаць у Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі-2024».


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/startue-ablasny-etap-konkursu-prafmaysterstva-mantazh-i-ekspluatacyya-vals