Міністр сувязі і нфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў горад Быхаў Магілёўскай вобласці

Сёння Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган здзейсніў рабочую паездку ў г. Быхаў Магілёўскай вобласці.

Міністр прыняў удзел у пасяджэнні Быхаўскага РВК, на якім былі разгледжаны пытанні аб пажарнай бяспецы, мерах яе ўмацавання і папярэджання гібелі людзей.

Далей Канстанцін Канстанцінавіч правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб з падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" ў Быхаўскім РВК.

Наступным пунктам праграмы стала наведванне Аддзялення паштовай сувязі і мадэрнізаванага Сэрвіснага цэнтра "Белтэлекам" у г.Быхаве. "Абнаўленне Сэрвіснага цэнтра "Белтэлекам" праведзена з улікам забеспячэння безбар'ернага асяроддзя. Гэта дасць магчымасць забяспечыць больш высокі ўзровень сэрвісу і даступнасць паслуг для ўсіх жыхароў горада, незалежна ад іх фізічных магчымасцей", - расказаў Аляксандр Серакураў, начальнік Быхаўскага ўчастка электрасувязі.

На заканчэнне сваёй паездкі Канстанцін Шульган выказаў словы падзякі за ўклад у развіццё сферы сувязі ў Быхаўскім раёне. "Ваша няпростая і карпатлівая работа ляжыць у падмурку нашай агульнай мэты - зрабіць паслугі сувязі якаснымі і даступнымі для кожнага", - адзначыў Канстанцін Канстанцінавіч.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mogilev/ministr-suvyazi-i-nfarmatyzacyi-kanstancin-shulgan-navedau-gorad-bykhau