Бабруйскія сувязісты прынялі ўдзел у захапляльным квэст-шоу "Fort Bobr Yard"

7 сакавіка супрацоўнікі Бабруйскага вузла электрасувязі пры садзейнічанні першаснай прафсаюзнай арганізацыі правялі займальнае карпаратыўнае мерапрыемства, арганізаванае ў фармаце квест-шоу "Fort Bobr Yard".

Удзельнікі мерапрыемства прайшлі шэраг іспытаў, сярод якіх былі актыўныя, інтэлектуальныя заданні, выпрабаванні ад Майстра Ценяў і Старца Фура, а таксама сустрэчы з экзатычнымі жывёламі. Былі таксама арганізаваны музычныя інтэрактывы і сюрпрызы для шчасліўчыкаў. Кожны ўдзельнік атрымаў на памяць падарунак, шмат станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mogilev/babruyskiya-suvyazisty-prynyali-udzel-u-zakhaplyalnym-kvest-shou-fort-bobr