Плюс два гарады Мінскай вобласці ў мабільным дадатку «Мой горад»!

З радасцю аб'яўляем аб пашырэнні сям'і праекта "Мой горад"! Цяпер у нашым мабільным дадатку яшчэ два новыя гарады Мінскай вобласці - Стоўбцы і Старыя Дарогі!

Стоўбцы сталі 50-м юбілейным горадам Беларусі, а Старыя Дарогі - 10-ым юбілейным горадам у Мінскай вобласці, якія выкарыстоўваюць усе магчымасці зручнага мабільнага памочніка, які прадастаўляе ўсе паслугі горада і максімальную інфармацыю аб іх у адзін клік!

«Мой горад» - гэта зручны інструмент узаемадзеяння карыстальнікаў з гарадской інфраструктурай. Платформа аб'ядноўвае самыя запатрабаваныя паслугі і дапамагае:

*️ хутка і зручна карыстацца дзяржпаслугамі: запісвацца да лекара, падаваць заявы, атрымліваць даведкі;

*️ эканоміць час і грошы: знаходзіць выгадныя прапановы ў магазінах і кафэ, браніраваць білеты, заказваць таксі;

*️ быць у курсе падзей: чытаць навіны горада, удзельнічаць у апытаннях.

Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play. Поўны спіс гарадоў, падключаных да платформы, прадстаўлены тут.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/minsk/plyus-dva-garady-minskay-voblasci-u-mabilnym-dadatku-moy-gorad