Работы ў ахоўных зонах ліній электрасувязі неабходна ўзгадняць па нумары тэлефона 121

Пры неабходнасці выканання работ у ахоўнай зоне лініі сувязі трэба*:

1. атрымаць ад філіяла РУП "Белтэлекам", у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзяцца лініі сувязі, пісьмовы дазвол на права вытворчасці работ у ахоўнай зоне ліній, збудаванняў электрасувязі;

2. пасля атрымання дазволу, не пазней як за трое сутак да пачатку выканання работ выклікаць прадстаўніка структурнага падраздзялення РУП "Белтэлекам", у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзіцца лінія сувязі, на месца правядзення работ;

3. праінструктаваць работнікаў, якія праводзяць земляныя работы, аб выкананні патрабаванняў "Правілаў аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь", аб мерах па забеспячэнню захаванасці ліній сувязі, бяспекі людзей, а таксама аб адказнасці за пашкоджанне ліній і збудаванняў сувязі;

4. выконваць земляныя работы толькі ў прысутнасці прадстаўніка прадпрыемства, у эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні якога знаходзяцца лініі сувязі;

5. у аварыйных выпадках да прыбыцця да месца аварыі прадстаўніка эксплуатацыйнай арганізацыі земляныя работы павінны весці ручным спосабам пры дапамозе рыдлёвак, без рэзкіх удараў і без прымянення механізмаў і ўдарных інструментаў.

Адзіны нумар для ўдакладнення працэдуры атрымання пісьмовага дазволу на права вытворчасці работ, для выкліку прадстаўніка падраздзялення электрасувязі для ўказання месца размяшчэння падземных камунікацый - 121.

*У адпаведнасці патрабаванням п.п.16, 21, 24, 26.3 «Правілаў аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь»


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/raboty-u-akhounykh-zonakh-liniy-elektrasuvyazi-neabkhodna-uzgadnyac-pa-numary