Правядзенне прамой тэлефоннай лініі ў філіяле "МГТС"

У сераду, 20 сакавіка, з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" Валашчуком Аляксандрам Леанідавічам.

У гэты дзень па тэлефоне (017) 256-20-90 можна будзе задаць пытанні, якія датычацца аказання паслуг, укаранення новых інфармацыйных паслуг, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам".

У адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян, пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць П.І.І. і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/pravyadzenne-pramoy-telefonnay-linii-u-filiyale-mgts-2