Кіраўнік Віцебскага цэха электрасувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" у ліку лепшых кіраўнікоў Віцебшчыны

Па выніках працы за 2023 год кіраўнікі 12 прадпрыемстваў Віцебскага рэгіёна сталі лаўрэатамі конкурсу «Лепшы кіраўнік года-2023».

У ліку лаўрэатаў Ігар Прыгун, начальнік Віцебскага цэха электрасувязі Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам"
Як адзначыў Ігар Уладзіміравіч:
- Эмоцыі перапаўняюць, хочацца падзякаваць за высокую ацэнку кіраўніцтву Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам", Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў. Сказаць «Дзякуй» усяму калектыву цэха, дзякуючы суладнай і прафесійнай працы якога і атрымана прызнанне. Задачы і планы на будучыню ў нас такія ж амбіцыйныя: якаснае абслугоўванне абанентаў, пашырэнне тэрыторыі сеткі GPON для забеспячэння паслугамі "Белтэлекам" усіх населеных пунктаў Віцебскага раёна.

Урачыстае ўшанаванне пераможцаў прайшло ў абласным выканаўчым камітэце пры ўдзеле губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Субоціна.

Традыцыйны конкурс на прысваенне ганаровага звання арганізуе Віцебскі абласны саюз наймальнікаў з мэтай стымулявання павышэння дзелавой кваліфікацыі і прафесіяналізму дырэктарскага корпуса. Адным з важных крытэрыяў пры вызначэнні лаўрэатаў з'яўляецца арганізацыя працы з маладымі спецыялістамі на прадпрыемстве, па мэтавай падрыхтоўцы кадравага рэзерву.

Лаўрэаты ганаровага звання ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Віншуем!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/kiraunik-vicebskaga-cekha-elektrasuvyazi-vicebskaga-filiyala-rup-beltelekam