Гомельскі філіял віншуе абанентаў у сэрвісных цэнтрах "Белтэлекам" з 23 лютага

У сэрвісных цэнтрах Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" 23 лютага праходзіць віншаванне абанентаў са святам З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Усім абанентам, якія купляюць тэхніку ў растэрміноўку або заключаюць дагаворы на паслугі і сэрвісы кампаніі, спецыялісты дораць памятныя сувеніры з лагатыпамі брэндаў кампаніі.

Хтосьці купляе падарункі сваім мужчынам да свята. Ёсць і наведвальнікі-мужчыны, якія выбралі сённяшні дзень для таго каб рэалізаваць сваю даўнюю мару аб куплі новай тэхнікі. Тым больш, што з кампаніяй «Белтэлекам» гэта цяпер стала даступна, не трэба збіраць усю суму адразу. Выгадная растэрміноўка да 24 месяцаў дазволіла выканаць многія мары нашых абанентаў ужо сёння!

На сайце shop.beltelecom.by даступныя больш за 20 груп тавараў. Шырокі асартымент дазволіць зрабіць патрэбны і карысны падарунак, а працэс выбару будзе зручным і прыемным.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/gomelski-filiyal-vinshue-abanentau-u-servisnykh-centrakh-beltelekam-z-23