Выязны прыём прадстаўнікоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі
23 лютага 2024 г. з 12.00 да 13.00 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабава Ганна Мікалаеўна правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Клецкім ўчастку паштовай сувязі Слуцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП "Белпошта" з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі».
Жыхары горада Клецка і Клецкага раёна змогуць задаць пытанні, якія тычацца дзейнасці ў сферы сувязі (як паштовай, так і электроннай) і лічбавага развіцця.
Месца правядзення прыёму: г. Клецк, пл. Маякоўскага, 3, кабінет № 4.
Тэлефон «прамой тэлефоннай лініі»: 8 (01793) 6 89 60.
Папярэдні запіс на прыём: з 19 па 22 лютага з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (01793) 5 50 98.
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!