35 гадоў таму завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана

35 гадоў таму завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Ваенны канфлікт працягваўся дзевяць гадоў.
У філіяле "МГТС" РУП "Белтэлекам" прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай памятнай даты.
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў філіял наведаў намеснік ваеннага камісара Маскоўскага раёна г. Мінска падпалкоўнік Гарбацюк Сяргей Мікалаевіч. Ён расказаў пра падзеі той вайны.
У рамках сустрэчы прайшло ўшаноўванне супрацоўнікаў філіяла, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях:
-Жамойціна Аляксандра Іосіфавіча
-Ажаронка Аляксандра Васільевіча
-Кальцова Андрэя Анатольевіча.

15 лютага на востраве Мужнасці і Смутку ў г. Мінску адбыўся мітынг і ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак, у якой прынялі ўдзел і супрацоўнікі філіяла.

Паважаныя ветэраны вайны ў Аўганістане!
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту!

Мы памятаем!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/35-gadou-tamu-zavyarshyusya-vyvad-saveckikh-voyskau-z-afganistana