15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-я гадавіна вываду войскаў з Афганістана

У гэты дзень у 11.00 у Віцебску адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да Помніка воінам-інтэрнацыяналістам "Боль", пройдзе жалобны мітынг, у якім прымуць удзел воіны-інтэрнацыяналісты, удзельнікі баявых дзеянняў, сем'і загінулых, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, у ліку якіх і Віцебскі філіял "Белтэлекама".

У першых шэрагах савецкіх войскаў, якія ўвайшлі ў Афганістан былі менавіта нашы воіны 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і лётчыкі 339-га палка ваенна-транспартнай авіяцыі. І першыя пахаванні з далёкай краіны таксама прыйшлі на нашу зямлю...

Навечна ў памяці народнай застануцца імёны больш за 150 маладых віцяблян, якія да канца выканалі свой абавязак перад Айчынай.
Подзвіг герояў афганскай вайны непадуладны часу. І таму мы заўсёды будзем памятаць загінуўшых і ўшаноўваць даніну павагі ветэранам-афганцам.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/15-lyutaga-dzen-pamyaci-voinau-internacyyanalistau-i-35-ya-gadavina-vyvadu