"Белтэлекам" на семінары па пытаннях арганізацыі ідэалагічнай работы

На базе Аршанскага РВК намеснік начальніка Аршанскага ЗВЭС ВФ РУП " Белтэлекам " Андрэй Бардадынаў прыняў удзел у выязным абласным семінары па пытаннях арганізацыі ідэалагічнай работы на месцах.
У семінары прымалі ўдзел адказныя за ідэалагічную працу ў працоўных калектывах арганізацый Аршанскага, Талачынскага, Дубровенскага, Сенненскага і Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў семінара:
- асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання,
- інфармацыйнае суправаджэнне ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі,
- роля першасных арганізацый грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі " ў развіцці грамадска-значных ініцыятыў працоўнай моладзі на прадпрыемствах і ў арганізацыях.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/beltelekam-na-seminary-pa-pytannyakh-arganizacyi-idealagichnay-raboty