У Магілёве пройдзе аўкцыён па здачы ў арэнду нерухомай маёмасці "Белтэлекам"

Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам» прапануе да здачы ў арэнду маёмасць, размешчаную па вул. Якубоўскага, 19-65 у г. Магілёве. Маёмасць здаецца ў арэнду па выніках правядзення адкрытага аўкцыёну па продажы права заключэння дагавора арэнды нерухомай маёмасці.

Аўкцыён адбудзецца 4 студзеня 2024 года ў 11.00 па адрасе: 212030, г. Магілёў, вул. Ленінская, 12, канферэнц-зала. На аўкцыёне выстаўляецца права заключэння дагавора арэнды.

Памяшканні знаходзяцца на 1-ым паверсе ў ізаляваным памяшканні агульнай плошчай 43, 7 кв.м. Здаюцца ў арэнду двума лотамі:

- 24,6 кв.м.  3,0 (каэфіцыент)  6,15 (пачатковая цана лота)  6,15 (памер задатку);

- 19,1 кв.м.  3,0 (каэфіцыент) 6,15 (пачатковая цана лота)  6,15 (памер задатку).

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах: 8 (0222) 29 21 33, 8 (029) 336 60 17.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mogilev/u-magilyove-proydze-aukcyyon-pa-zdachy-u-arendu-nerukhomay-mayomasci