У г.Шклове падключылі 1,5-мільённага абанента пакета паслуг "ЯСНА"

1 мільён 500 тысяч абанентаў зрабілі выбар на карысць пакетаў паслуг "ЯСНА" ад кампаніі "Белтэлекам"! Юбілейным стаў жыхар горада Шклова Сяргей Асецкі, які падключыў у сваім доме "ЯСНА 200 SMART". Сёння Сяргей прымаў віншаванні ў сэрвісным цэнтры "Белтэлекам".

Генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Юрый Петручэня і дырэктар Магілёўскага філіяла Андрэй Чорны падзякавалі Сяргею за давер да брэнду "ЯСНА", уручылі сертыфікат Ганаровага абанента і падарункі - планшэт і магчымасць карыстацца паслугай "Відэакантроль Дом Лайт" са скідкай 99%.

Дырэктар Магілёўскага філіяла Андрэй Чорны расказаў аб тым, што ў Магілёўскім філіяле вядзецца вялікая работа па ўдасканаленню паслуг, паляпшэнню іх якасці, устараненню лічбавай няроўнасці. За 7 гадоў, з 2016 года па 2023 год, у Магілёўскім філіяле колькасць абанентаў пакетаў паслуг «ЯСНА» склала больш за 200 тысяч, з іх амаль 7 тысяч у горадзе Шклове.

Кожны абанент знойдзе для сябе ў асартыменце "ЯСНА" аптымальны набор паслуг. Пры гэтым набываць іх у пакеце з адзіным рахункам зручней і выгадней, чым аплачваць па асобнасці. Яшчэ адна перавага, якую шануюць карыстальнiкi, гэта прадастаўленне камплекта неабходнага абсталявання на ўвесь перыяд дзеяння дамовы. Такім чынам, якасць, камфорт і даступнасць вызначылі поспех брэнда "ЯСНА" на беларускім рынку.

У гэты важны дзень мы дзякуем усім, хто абраў пакеты паслуг «ЯСНА» ад кампаніі «Белтэлекам».


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mogilev/u-gshklove-padklyuchyli-15-milyonnaga-abanenta-paketa-paslug-yasna