Вось гэта паварот! У сетцы Evika плюс 23 адрасы

Сетка электразарадных станцый Evika! працягвае пашырацца. 23 новыя ЭЗС з'явіліся на вуліцах Брэста, Барысава, Наваполацка, Мядзела і іншых гарадоў.

Зарадныя станцыі адкрыты па адрасах:

  • г. Орша, вул. Магілёўская, 95 – аднапаставая, 22 кВт;
  • г. Барысаў, вул. Дняпроўская, 47А – аднапаставая, 22 кВт;
  • г. Барысаў, вул. Брылеўская, 46Б – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Барысаў, пр-т. Рэвалюцыі, 1 – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Барысаў, вул. Гагарына, 70 – аднапаставая, 22 кВт;
  • г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 74 – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 188/1 – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 245А – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Гарадок, вул. Карла Маркса, 89 – аднапаставая, 22 кВт;
  • г. Светлагорск, м-н Маладзёжны, 88А – аднапаставая, 22 кВт;
  • г. Брэст, вул. Гогаля, 81 – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Брэст, вул. Маскоўская, 265А – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Барысаў, вул. Чапаева, 4 – аднапаставая, 22 кВт;
  • г. Гродна, вул. Белыя расы, 61 – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Гродна, вул. Пушкіна, 29Б – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Гродна, вул. Ліможа, 48Г – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Мінск, пр-т Міру, 1 – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Мінск, пр-т Міру, 1 – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Мінск, вул. Варанянскага, 13/4 – аднапаставая, 22 кВт;
  • г. Мінск, вул. Цімашэнка, 36Б – двухпаставая, 2х22 кВт;
  • г. Мядзел, вул. 17 Верасня, 2 – аднапаставых, 22 кВт;
  • г. Мядзел, вул. Школьная, 7 – аднапаставых, 22 кВт;
  • к. п. Нарач, вул. Ленінская, 12В – аднапаставая, 22 кВт.

У сетцы Evika! працуюць станцыі магутнасцю 22 кВт, якія забяспечваюць поўную зарадку батарэі пераменным токам за 4-8 гадзін. Каб скарыстацца зарадкай, неабходна ўсталяваць мабільнае прыкладанне ISKRA, якое даступна для спампоўкі ў App Store і Google play. З яго дапамогай можна даведацца пра тэхнічныя параметры сесіі, сачыць за ходам зарадкі, прагледзець гісторыю сесій, а таксама знайсці бліжэйшую зарадную станцыю на карце і пракласці да яе маршрут.

Кошт паслугі – 0,4 руб. за 1 кВт*г. Вырабіць аплату можна картамі самых папулярных аплатных сістэм.

«Белтэлекам» актыўна развівае інфраструктуру для электрамабіляў з канца 2022 года. Уладальнікі электракараў ўжо ацанілі перавагі зарадкі з дапамогай Evika, галоўныя з якіх – камфорт і бяспека. Для зручнасці вадзіцеляў, станцыі размяшчаюцца ў спальных раёнах, каля офісаў або бізнес-цэнтраў. Для павышэння бяспекі кожная ЭЗС абсталявана камерай відэакантролю.

«Белтэлекам» працягне развіваць і папулярызаваць свой брэнд электразаправак. У планах на гэты год – пашырыць сетку Evika да 100 станцый. На сённяшні дзень ужо ўстаноўлена больш за 70 ЭЗС.

Усе адрасы электразарадных станцый Evika! прадстаўлены на сайце evika.by.

1


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/vos-geta-pavarot-u-setcy-evika-plyus-23-adrasy