"Белтэлекам" прапануе абноўленыя прадукты антывіруснай абароны PRO32

"Белтэлекам" інфармуе аб глабальным абнаўленні прадуктаў антывіруснай абароны PRO32.

PRO32 – гэта расійская кампанія, якая распрацоўвае свае антывірусныя рашэнні на базе індыйскага распрацоўшчыка з 30-гадовым стажам   –       K7 Computing.

Антывірус PRO32 абараняе кампутар, наўтбук, планшэт і смартфон ад нападаў нулявога дня, узломаў вэб-камеры, а таксама забяспечвае бяспеку анлайн-плацяжоў. Ён адрозніваецца прастатой усталёўкі і налады, таму тэхнічныя навыкі карыстача не маюць значэння.

Спіс асноўных змен новага пакалення:

•  Цалкам абнавілі інтэрфейс.

•  Зрабілі настройку гнуткага выяўлення пагроз.

•  Наладзілі сумяшчальнасць з іншым ПЗ.

•  Палепшылі хуткадзейнасць на 15%.

•  Выправілі багі і памылкі.

Антывірус PRO32 гэта лёгкі і прыязны памочнік  ў забеспячэнні бяспекі вашых хатніх прылад.

Як карыстацца паслугай?

  1. Падлучыце сэрвіс у сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
  1. Усталюйце абраны дадатак на вашай прыладзе.
  1. Зарэгіструйце свой уліковы запіс і ўвядзіце код актывацыі.

Прыкладанне сумяшчальна з АС Windows, macOS, Android, iOS.

Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за нашымі абнаўленнямі!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/minsk/beltelekam-prapanue-abnoulenyya-pradukty-antyvirusnay-abarony-pro32