"Белтэлекам" прадстаўляе сваю каманду на міжнародным чэмпіянаце "Хайтэк-2023"

Каманда "Белтэлекам" прымае ўдзел у 10-м міжнародным чэмпіянаце высокатэхналагічных прафесій "Хайтэк-2023". Конкурс праходзіць у г. Екацярынбурзе і завершыцца 17 лістапада.

У гэтым сезоне за званне найлепшых будуць змагацца больш за 1000 прадстаўнікоў з 10 краін. Каманду з Беларусі прадставяць тэхнічныя спецыялісты Віцебскага філіяла "Белтэлекам" - Уладзіслаў Багалідаў, старшы электрамеханік лінейных збудаванняў Віцебскага кабельнага ўчастка эксплуатацыйнага тэхнічнага цэха сувязі, і Аляксей Харлампенка, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў Полацкага кабельнага ўчастка эксплуатацыйнага тэхнічнага цэха сувязі. Узначаліць нашу каманду ў Екацярынбурзе вопытны эксперт, вядучы інжынер упраўлення эксплуатацыі сістэм і сетак электрасувязі "Белтэлекам" Уладзімір Шайбак.

У нашых удзельнікаў вялікі вопыт, прызавыя месцы і перамогі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах прафмайстэрства. Напярэдадні яны сур'ёзна рыхтаваліся да міжнароднага чэмпіянату і штодзень трэніраваліся. Мантаж аптычных ліній сувязі, знаходжанне і ўхіленне пашкоджанняў, вымярэнне аптычных параметраў - гэтыя і іншыя работы нашы спецыялісты  могуць выканаць хутка, якасна і прафесійна.

Каманды "Белтэлекам" ужо пяты раз удзельнічаюць у міжнародным чэмпіянаце высокатэхналагічных прафесій "Хайтэк" і займаюць прызавыя месцы. Так, летась і некалькі гадоў запар наша зборная займала другое месца, а ў 2018-м - трэцяе. Верым, што нашыя хлопцы годна прадставяць кампанію і пакажуць высокія вынікі ў гэтым годзе. .

Жадаем поспеху нашай камандзе!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/minsk/beltelekam-pradstaulyae-svayu-kamandu-na-mizhnarodnym-chempiyanace-khaytek