Віншуем нашых калег-вадзіцеляў з прафесійным святам, Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Штогод у апошнюю нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень аўтамабіліста і дарожніка. У гэтым годзе сваё прафесійнае свята вадзіцелі адзначаць 29 кастрычніка.

Па добрай традыцыі напярэдадні святочнай даты Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь узнагароджвае лепшых вадзіцеляў за работу без дарожна-транспартных здарэнняў і парушэнняў правілаў дарожнага руху. Нашы калегі-вадзіцелі – заўсёды ў ліку ўзнагароджаных! У 2023 годзе нагруднага знака «За працу без аварый удастоены 24 вадзіцелі РУП «Белтэлекам», 9 з іх атрымалі ўзнагароду I ступені. Адзначым, што нагрудны знак «За працу без аварый» мае дзве ступені і ўручаецца: пры наяўнасці безаварыйнага стажу працы вадзіцелем не менш як 5 гадоў – II ступені; не менш за 8 гадоў – I ступені.

Віншуем нашых калег з заслужанай узнагародай! Усім работнікам, для якіх Дзень аўтамабіліста і дарожніка, з'яўляецца прафесійным святам, шчыра жадаем дабрабыту, ажыццяўлення намечаных планаў, моцнага здароўя, сямейнага цяпла і ўтульнасці. Няхай вашы дарогі заўсёды будуць камфортнымі і бяспечнымі, а на шляху сустракаецца толькі зялёнае святло. Міру і дабра вам і вашым блізкім!

У папярэднія гады вадзіцелі РУП «Белтэлекам» неаднаразова ўзнагароджваліся нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «За працу без аварый». За апошнія 10 гадоў гэтай ганаровай узнагароды ўдастоены 408 вадзіцеляў РУП «Белтэлекам», з іх 129 – першай ступені.

img-news-dzen-vodzicelya.png


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/vinshuem-nashykh-kaleg-vadzicelyau-z-prafesiynym-svyatam-dnyom-autamabilista-i-darozhnika