Павіншуем маму і тату разам!

Напярэдадні свят - Дзень Маці, Дзень Айца, а таксама ў рамках Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі "Тыдня бацькоўскага кахання" Магілёўскі філіял "Белтэлекам" праводзіць акцыю "Павіншуем маму, тату разам".

Усе жадаючыя могуць узяць удзел у акцыі і павіншаваць самых дарагіх і блізкіх людзей з надыходзячымі святамі.

Ужо больш за 200 работнікаў падпісалі віншавальныя паштоўкі і, запячатаўшы іх у канверт, адправілі сваім любімым бацькам. Такія акцыі праводзяцца з мэтай захавання, умацавання і папулярызацыі сямейных каштоўнасцей і традыцый. Запрашаем далучыцца.

З надыходзячымі святамі!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mogilev/pavinshuem-mamu-i-tatu-razam