Плюс 9 гарадоў: мабільнае прыкладанне «Мой горад» пашырае геаграфію!

Выдатны вынік паказаў мабільны дадатак «Мой горад» у верасні! Рэсурс пачаў працаваць у дзевяці новых гарадах Беларусі: Рэчыцы, Гарадку, Ганцавічах, Салігорску, Докшыцах, Лунінцы, Століне, Бешанковічах і Калінкавічах. Да запуску рыхтуюцца яшчэ 30 населеных пунктаў.

Прыкладанне «Мой горад» уяўляе сабой аблічбаваны каталог арганізацый горада з доступам да анлайн-сэрвісаў. Яно дапаможа жыхарам і гасцям горада быць у курсе ўсіх навін і падзей, раскажа аб акцыях і скідках, мясцовых славутасцях і іншых цікавых месцах. Карыстальнікі могуць запісацца на прыём у выканаўчы камітэт і іншыя дзяржустановы, даведацца пра рэжым работы магазінаў і кафэ, запісацца да ўрача, выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у цырульню або на СТА і многае іншае. Акрамя таго, мясцовыя жыхары могуць прымаць удзел у гарадскіх апытаннях, выказваць сваё меркаванне і ўносіць прапановы па паляпшэнні гарадской інфраструктуры.

Мабільны дадатак «Мой горад» таксама з'яўляецца выдатным рашэннем для арганізацый, якія хочуць заявіць пра сябе. Гэта своеасаблівая «вітрына» кампаній горада з магчымасцю рэкламы і прасоўвання сваіх паслуг. У кожнай арганізацыі ёсць персанальная старонка, на якой размешчана інфармацыя аб рэжыме працы, таварах і паслугах, кантактныя дадзеныя, акцыі і скідкі. Функцыянал рэсурсу вельмі шырокі і ўвесь час развіваецца.

У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання горада і раёна. Для гэтага неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by ці звярнуцца ў сервісны цэнтр РУП «Белтэлекам» свайго горада.

Ініцыятыва распрацавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіравана на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан. Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў AppStore і Google Play.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/plyus-9-garadou-mabilnae-prykladanne-moy-gorad-pashyrae-geagrafiyu