Падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу"
Падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу", на якім удзельнікі праявілі максімальна высокі ўзровень прафесіяналізму і майстэрства. Кожны этап конкурсу быў не простым, але дзякуючы сваёй падрыхтоўцы і досведу, усе справіліся з пастаўленымі задачамі!
Такім чынам, прадстаўляем па ацэнках журы тройку лідэраў:
1️ месца: каманда Віцебскага філіяла
2️ месца: каманда Мінскага філіяла
3️ месца: каманда філіяла "МГТС"
Па выніках творчага конкурсу, арганізаванага першаснай прафсаюзнай арганізацыяй РУП "Белтэлекам", месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца: Магілёўскі філіял
2 месца: філіял "МГТС"
3 месца: Віцебскі філіял
Дзякуем усім канкурсантам за іх удзел і выдатную працу, і жадаем усім поспехаў у будучых праектах!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за нашымі абнаўленнямі!