Злёт маладых спецыялістаў, якія прыйшлі на прадпрыемства ў 2023 годзе аб'яднаў 28-29 верасня ўсе філіялы "Белтэлекам"

Сапраўдны фестываль прафесіяналізму і развіцця гэтымі днямі праходзіць у «Белтэлекам».
Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве кіраўніцтва кампаніі.

- Наш безумоўны прыярытэт - падтрымка і развіццё супрацоўнікаў, асабліва моладзі, якая з'яўляецца будучыняй кампаніі, – адзначыў генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Юрый Петручэня, вітаючы ўдзельнікаў злёту. - Упэўнены, што поспех залежыць ад таго, наколькі прафесійны і згуртаваны калектыў працуе на прадпрыемстве. Кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ствараюць усе ўмовы для навучання і творчай рэалізацыі, падтрымліваюць маладых спецыялістаў у жаданні расці і развівацца ў прафесійным плане.

Моладзь Віцебскага філіяла на рэспубліканскім злёце маладых спецыялістаў "Белтэлекам":
- Дзяніс Зацюпа, адміністратар баз дадзеных групы разлікаў і апрацоўкі інфармацыі ІВЦ,
- Аляксей Баранаў, кабельшчык-спайшчык ЛТЦ Віцебскага ЗВЭС,
- Максім Скобелеў, кабельшчык-спайшчык ЛТЦ Віцебскага ЗВЭС,
- Ульяна Іванова, аператар сувязі групы па разліках за паслугі сувязі ЦПП Віцебскага ЗВЭС,
- Анастасія Ельковіч, спецыяліст па продажы групы па заключэнні дагавораў УПП Аршанскага ЗВЭС,
- Аліна Казунка, спецыяліст па продажы групы па заключэнні дагавораў УПП Аршанскага ЗВЭС,
- Анастасія Гарохава, спецыяліст па продажы групы па заключэнні дагавораў ЦПП Віцебскага ЗВЭС,
- Кірыл Баталкін, электрамеханік ЛССиАУ групы па тэхнічным уліку і пашпартызацыі Віцебскага ЗВЭС,
- Аляксандр Сапсалёў, электрамеханік ЛССиАУ ЛТУ Віцебскага цэха электрасувязі,
- Антон Цялушкін, кабельшчык-спайшчык ЛТЦ Віцебскага ЗВЭС,
- Мікіта Хамутоўскі, кабельшчык-спайшчык ЛТЦ Віцебскага ЗВЭС.

Нашы хлопцы пра злёт:
- Для нас гэта ўнікальная магчымасць, каб намеціць арыенціры на будучыню, падзяліцца сваімі ідэямі і прапановамі, абмяняцца вопытам з калегамі з іншых філіялаў.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/zlyot-maladykh-specyyalistau-yakiya-pryyshli-na-pradpryemstva-u-2023-godze