Мабільны дадатак «Мой горад» запрацаваў у Салігорску
Кампанія "Белтэлекам" парадавала жыхароў Салігорска і на абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2023", у рамках святочных мерапрыемстваў запусціла мабільны дадатак "Мой горад", які ўжо працуе больш чым у 20 гарадах Беларусі.
«Мой горад» - платформа, якая ўяўляе сабой аблічбаваны каталог арганізацый з доступам карыстальнікаў да анлайн-сэрвісаў. Гэта своеасаблівая "вітрына" прадпрыемстваў і арганізацый горада, магчымасць рэкламы і прасоўвання сваіх паслуг.
Мабільны дадатак дапаможа жыхарам арыентавацца ў гарадскім асяроддзі, а таксама атрымліваць актуальную інфармацыю аб падзеях і паслугах у іх населеным пункце. З дапамогай «Майго горада» можна запісацца на прыём да кіраўніка ўстановы, задаць пытанне і атрымаць адказ, купіць тавар онлайн, даведацца пра рэжым працы крам, банкаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, замовіць талон у паліклініку або забраніраваць столік у рэстаране. Функцыянал рэсурсу вельмі шырокі і ўвесь час развіваецца.
Запуск сэрвісу "Мой горад" у дні фестывалю "Дажынак" у Салігорску стаў выдатным падарункам для ўсіх жыхароў і гасцей горада. "Белтэлекам" працягвае развіваць свае інавацыйныя праекты, робячы жыццё гараджан больш зручным і камфортным.
Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play. Спіс гарадоў, падлучаных да дадатк,у прадстаўлены тут.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за нашымі абнаўленнямі!