Адказваем на пытанні, якія часта задаюць: як можна аплаціць паслугі «Белтэлекама»?
Паважаныя абаненты!
Інфармуем аб простых і зручных спосабах аплаты паслуг электрасувязі. Аплата самых папулярных паслуг – інтэрнэту, тэлебачання або пакетаў паслуг – ажыццяўляецца па нумары дадатку, які пазначаны ў бланку-заказе паслугі.
Спосабы аплаты:
- Банкаўскія плацежныя карты:
- праз банкі і плацежныя сістэмы, падключаныя да АРІП;
- у аддзяленнях РУП «Белпошта»;
- анлайн-аплата: раздзел «Аплаціць» на сайце «Белтэлекам». Для здзяйснення плацяжу спатрэбяцца рэквізіты банкаўскай карты, а таксама дадзеныя з дамовы на паслугу, якую вы збіраецеся аплаціць.
- Наяўныя грашовыя сродкі: праз банкі і плацежныя сістэмы, падключаныя да АРІП;у аддзяленнях РУП «Белпошта».
- Карты экспрэс-аплаты наміналам 10 рублёў, 20 рублёў. Папаўненне асабовага рахунку паслугі з выкарыстаннем карты здзяйсняецца ў дадатку «Мой Белтэлекам».
- Сэрвіс «Абяцаны плацёж» – максімальная сума 20 рублёў. Сэрвіс «Абяцаны плацёж» даступны ў дадатку «Мой Белтэлекам». Пацвердзіць плацёж рэальнай аплатай неабходна на працягу 5 сутак. Дзякуем за карыстанне паслугамі кампаніі і своечасовую аплату!