Правядзенне прамой тэлефоннай лініі ў філіяле "МГТС"
У сераду, 09 жніўня, з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з дырэктарам філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" Белакурскім Эдуардам Анатольевічам.
У гэты дзень па тэлефоне (017) 256-20-90 можна будзе задаць пытанні, якія датычацца аказання паслуг, укаранення новых інфармацыйных паслуг, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам".
У адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян, пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць П.І.І. і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.