«Белтэлекам» падтрымаў удзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

26-27 студзеня, напярэдадні Дня беларускай навукі, у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбыўся адборачны тур маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» сярод устаноў вышэйшай адукацыі. У гэтым годзе «Белтэлекам» падрыхтаваў спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў.

Больш за 100 прэтэндэнтаў прадставілі свае работы ў самых розных сферах: энергетыка, аграпрамысловыя, будаўнічыя і хімічныя тэхналогіі, ахова здароўя, экалогія, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і інш. Усяго – 10 намінацый і спецыяльная катэгорыя «Лепшая бізнес-ідэя».

Па выніках конкурсу эксперты вызначылі 20 найлепшых распрацовак для ўдзелу ў фінале, які пройдзе ў лютым. Андрэй Жаркевіч, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам», уручыў прызы лідэрам у намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі».

– Інавацыйныя праекты, унікальныя ідэі і рашэнні і, вядома, патэнцыял і ініцыятыва хлопцаў па-сапраўднаму ўражваюць! Распрацоўкі, якія сёння прадставілі студэнты, даказваюць, якая таленавітая моладзь жыве ў Беларусі. Жадаю рабятам паспяхова рэалізаваць усе свае задумкі, працягваць даследаванні і ствараць праекты, якія будуць важныя для нашай краіны. Вялікі дзякуй арганізатарам конкурсу, дзякуючы якому маладыя людзі маюць магчымасць рэалізаваць сябе, – падзяліўся ўражаннямі Андрэй Жаркевіч.

«100 ідэй для Беларусі» – рэспубліканскі праект, арганізатарам якога з'яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі і НАН Беларусі.

news-100idey-1.jpg

news-100idey-2.jpg

news-100idey-3.jpg

news-100idey-4.jpg

news-100idey-5.jpg


Source URL: https://beltelecom.by/about/social-project/beltelekam-padtrymau-udzelnikau-respublikanskaga-maladzyozhnaga-praekta-100