Насустрач ІІ Гульням краін СНД
З 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Рэспублікі Беларусь пройдуць ІІ Гульні краін СНД. У Гульнях прымуць удзел больш за 4 тысячы спартсменаў не толькі з краін СНД, але і іншых дзяржаў.
Напярэдадні такога маштабнага мультыспартыўнага мерапрыемства 10 ліпеня галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінскага аблвыканкама запускае віктарыну.
На працягу 20 дзён на афіцыйнай старонцы Інстаграм галоўнага ўпраўлення спорту і турызму (@gusitminobl) будуць публікавацца відэа з пытаннямі аб відах спорту, прадстаўленых на II Гульнях.
Каб прыняць удзел, неабходна прагледзець відэа з пытаннем і напісаць у каментарыях меркаваны адказ (адказ павінен быць адзін). Пераможца вызначаецца сярод удзельнікаў, якія правільна адказалі на пытанне з дапамогай рандамайзера.
Апроч атрыманых ведаў аб відах спорту, удзельнічаючы ў віктарыне, пераможцы атрымаюць падарункі.
Запрашаем усіх прыняць удзел у віктарыне!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за абнаўленнямі!