«Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» - абараніце дзяцей ад непажаданага кантэнту ў Інтэрнеце

Пачынаюцца летнія вакацыі. У дзяцей з'явіцца шмат вольнага часу, які яны часта праводзяць у Інтэрнеце. Таму бацькам неабходна задумацца аб тым, каб гарантаваць бяспеку непаўналетніх у Сетцы.

Як усцерагчы школьнікаў ад экстрэмізму, жорсткасці, прапаганды алкаголю і іншага кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання? «Белтэлекам» прапануе «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад усяго за 13 капеек у дзень.

Што такое «Бацькоўскі кантроль»? Гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе:

  • кантраляваць анлайн-актыўнасць дзіцяці;
  • абмяжоўваць час доступу да сацыяльных сетак;
  • атрымліваць даныя аб яго месцазнаходжанні;
  • блакаваць непажаданыя запыты ў YouTube (напрыклад, алкаголь, наркотыкі);
  • атрымліваць справаздачы аб публікацыях дзіцяці ў Facebook, УКантакце, зменах у спісе сяброў і інш.

Такім чынам, «Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» абароніць дзяцей ад Інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту. Пры гэтым карыстацца ім проста і зручна, дзякуючы зразумелым настройкам.

«Белтэлекам» прапануе яшчэ адну паслугу, якая дапаможа забяспечыць антывірусную абарону і бацькоўскі кантроль, – гэта «Бяспечны інтэрнэт». Камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння каштуе 5 рублёў за месяц.

Дзе падключыць «Бацькоўскі кантроль» і «Бяспечны інтэрнэт»?

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» або самастойна ў дадатку «Мой Белтэлекам».

Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна ў сэрвісным цэнтры ці па нумары 123, даведка бясплатная з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/backouski-kantrol-dlya-mabilnykh-prylad-abaranice-dzyacey-ad-nepazhadanaga-kantentu-u-0