«Белтэлекам» занесены на дошку Гонару Цэнтральнага раёна г. Мінска.
5 мая адбылася ўрачыстая цырымонія занясення на Дошку Гонару Цэнтральнага раёна г. Мінска. У ліку 12 арганізацый, якія дасягнулі значных дасягненняў па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2022 г. прадстаўлена і рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белтэлекам».
Ва ўрачыстай абстаноўцы Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Мікалай Палякоў уручыў першаму намесніку генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Генадзю Мельнікаву ганаровую грамату за дасягненне найлепшых паказчыкаў у 2022 годзе.
Генадзь Васільевіч у сваю чаргу адзначыў, што атрыманая высокая ўзнагарода – заслуга і ацэнка дзейнасці ўсяго шматтысячнага калектыву прадпрыемства.
– Занясенне «Белтэлекама» на дошку Гонару Цэнтральнага раёна сталіцы – гэта прызнанне высокага прафесіяналізму і матывацыя для далейшых дасягненняў, – сказаў першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Генадзь Мельнікаў. – Мы працягнем працаваць на карысць нашых абанентаў і краіны, імкнучыся да сталага паляпшэння якасці паслуг і ўкараняючы новыя тэхналогіi.
Падзея набывае для прадпрыемства яшчэ большую значнасць напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Сёння «Белтэлекам» займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку традыцыйных паслуг сувязі і актыўна працуе над стварэннем інавацыйных рашэнняў у новых для сябе сферах. Развіццё многіх праектаў, у тым ліку электразаправачных станцый, відэакантролю, функцыянальных і зручных мабільных платформ, рэтэйлу – дазваляе кампаніі ўмацоўваць свае пазіцыі і ўкараняць новыя тэхналогіі.