Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам" занесены на Дошку гонару Гомельскай вобласці

Гомельскі філіял Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі  "Белтэлекам " у чатырнаццаты раз занесены на Дошку гонару Гомельскай вобласці як лепшая арганізацыя электрасувязі, якая дасягнула найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі рэсурсаў па выніках працы за 2022 год сярод арганізацый электрасувязі.

Цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару прайшла 29 красавіка 2023 года ў горадзе Гомелі.
Пачынаючы з 2010 года Гомельскі філіял штогод заносіцца на Дошку гонару Гомельскай вобласці як лепшая арганізацыя электрасувязі вобласці.

Дырэктар Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Дзям'янчык Сяргей Яўгенавіч пракаментаваў гэтую падзею:
- Мы ганарымся дасягненнямі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам"!
Я лічу, што электрасувязь - гэта нервовая сістэма любой краіны, яна забяспечвае перадачу і распаўсюджванне розных інфармацыйных патокаў. Стабільна выдатны вынік нашай працы, які штогод адзначаецца кіраўніцтвам Гомельскай вобласці вось ужо чатырнаццаты год , магчымы дзякуючы карпатлівай штодзённай працы супрацоўнікаў Гомельскага філіяла, якія абралі сувязь справай свайго жыцця.
Каманда Гомельскага філіяла мае высокі патэнцыял, гэта кампетэнтныя, энергічныя, матываваныя і мэтанакіраваныя прафесіяналы, якія выкарыстоўваюць творчы падыход i шырокія практычныя веды для дасягнення вынікаў у сваёй працы. Я ганаруся, што побач са мной працуюць прафесіяналы сваёй справы, арыентаваныя на доўгатэрміновы, стабільны поспех, росквіт нашай кампаніі і развіццё электрасувязі нашай краіны.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/gomelski-filiyal-rup-beltelekam-zaneseny-na-doshku-gonaru-gomelskay-voblasci