У Год міру і стварэння: у Магілёве адкрыты абноўлены сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» і дадзены старт з дадаткам «Мой горад. Магілёў»

У Год міру і стварэння «Белтэлекам» працягвае ствараць камфортныя ўмовы для знаёмства з сучаснымі тэхналогіямі. 17 сакавіка ў г. Магілёве ўрачыста адкрыты сучасны сэрвісны цэнтр кампаніі і прэзентаваны мабільны дадатак «Мой горад. Белтэлекам».

Магілёў стаў першым абласным цэнтрам краіны, які аблічбаваў гарадскую інфраструктуру на платформе «Мой горад».

Старт праекту далі міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын і генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня.

З дапамогай мабільнага дадатку жыхары Магілёва атрымаюць зручны доступ да ўсёй гарадской інфраструктуры – дзяржаўных арганізацый, установаў аховы здароўя і адукацыі, спартыўных і культурных аб'ектаў. На рэсурсе ўжо прадстаўлены паслугі і сервісы 400 арганізацый горада. Яны структураваны па відах дзейнасці: адміністрацыя, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя, усяго – больш за 40 модуляў.

Гасцям Магілёва, якія плануюць наведаць горад упершыню, лічбавы навігатар дапаможа скласці маршрут, пазнаёміцца са славутасцямі і ў цэлым – зарыентавацца ў гарадскім асяроддзі. А мясцовыя жыхары змогуць знайсці тут патрэбную інфармацыю, атрымаць зваротную сувязь і заказаць паслугі, не выходзячы з дому.

З моманту запуску ў 2021 годзе запатрабаванасць лічбавай платформы актыўна расце. Мабільны дадатак «Мой горад» даступны насельніцтву 14 беларускіх гарадоў, яшчэ 30 рыхтуюцца да запуску. Аднымі з самых актыўных карыстальнікаў рэсурса сталі жыхары Бабруйска Магілёўскай вобласці, дзе рэсурс працуе з кастрычніка 2022 года.

Ідэя лічбавай камунікацыі з гарадскім асяроддзем атрымала вялікі пазітыўны водгук: амаль 50 тысяч запамповак, больш за 3500 арганізацый-удзельнікаў і больш за 450 тысяч праглядаў. 36000 паслуг аформілі карыстальнікі з дапамогай прыкладання.

Прэзентацыя праекту «Мой горад. Магілёў» прайшла ў абноўленым сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», які адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў па адрасе вул. Болдзіна, 3. Тут рэалізаваны самыя зручныя формы абслугоўвання кліентаў: чатыры працоўныя месцы прызначаны для зносін з фізічнымі асобамі і пяць – для юрыдычных асоб. Спецыялісты пракансультуюць па ўсіх пытаннях, пазнаёмяць з функцыяналам і характарыстыкамі паслуг, рознымі сцэнарыямі іх выкарыстання.

Ініцыятыву «Мой горад» у рамках праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» паспяхова рэалізуюць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і прадпрыемства «Белтэлекам».

Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі на Android і iOS.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-god-miru-i-stvarennya-u-magilyove-adkryty-abnouleny-servisny-centr-beltelekam-i-dadzeny