15 сакавіка – Дзень спажыўца

Штогод 15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень спажыўца. У 2023 годзе ў дзяржавах-сябрах Еўразійскага эканамічнага саюза ён праводзіцца пад дэвізам «Грамотны спажывец – адказны бізнес».

Гэта тэма заклікана звярнуць увагу на неабходнасць фарміравання прасторы ўзаемнай павагі і даверу паміж спажыўцом і бізнесам. Аснова такой работы закладзена Праграмай сумесных дзеянняў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў.

«Белтэлекам» развівае розныя каналы ўзаемадзеяння са спажыўцамі сваіх паслуг і пакупнікамі тавараў. Штотыдзень па суботах праводзяцца прамыя тэлефонныя лініі з кіраўніцтвам прадпрыемства. Па тэлефоне (017) 217 10 77 абаненты могуць падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам». Праводзяцца прыёмы грамадзян, працуюць тэлефонныя гарачыя лініі.

Абаненты могуць кругласутачна звяртацца ў тэлефонны цэнтр па нумары 123. Тут можна атрымаць кансультацыю па падключэнні паслуг, тэхнічных пытаннях і нават пры неабходнасці выклікаць спецыяліста дадому. Даведка па нумары 123 бясплатная як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефонаў.

Актуальная інфармацыя аб паслугах «Белтэлекама» даступная кліентам на карпаратыўных сайтах: beltelecom.by, byfly.by, zala.by, yasna.by, tv.yasna.by. Тут абанент можа пакінуць заяўку на падключэнне паслугі. Падрабязнае апісанне тавараў, якія можна набыць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам», умовы іх набыцця, а таксама магчымасць пакінуць заяўку на пакупку – у інтэрнэт-краме shop.beltelecom.by.

Папулярнай прыладай для абанентаў з'яўляецца мабільнае прыкладанне «Мой Белтэлекам». Усталяваўшы яго, карыстач можа кіраваць паслугамі, знаёміцца з даступнымі тарыфамі, здзяйсняць плацяжы. Таксама ў дадатку ёсць функцыя анлайн-падтрымкі абанентаў.

Сучасным і зручным сродкам камунікацыі сталі сацыяльныя сеткі. Супольнасці кампаніі ў Twitter, Укантакце, Facebook, Аднакласнікі, Instagram, YouTube, Тэлеграм аб'ядноўваюць больш за 57000 падпісчыкаў. На гэтых пляцоўках карыстачы могуць задаваць пытанні, пакідаць водгукі і ўносіць свае прапановы.

У Дзень спажыўца, 15 сакавіка, у афіцыйных суполках «Белтэлекама» ў сацыяльных сетках пройдуць анлайн-кансультацыі. Карыстальнікі змогуць задаць свае пытанні аб паслугах кампаніі, таварах, якія рэалізуюцца, і атрымаць адказы.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/15-sakavika-dzen-spazhyuca-0