Змены ў лінейцы тэматычных HD-пакетаў ZALA

РУП «Белтэлекам» аптымізуе лінейку тэматычных пакетаў ZALA, якія транслююць каналы ў HD-якасці.

З 1 ліпеня 2019 года найбольш цікавыя і рэйтынгавыя HD-каналы ўвойдуць у склад тэматычнага пакета «Сямейны HD». Аказанне паслуг на ўмовах тэматычнага пакета «HD-пакет» будзе спынена.

У сувязі з гэтым інфармуем абанентаў «HD-пакета» аб аўтаматычнай замене дадатковага тэматычнага пакета «HD-пакет» на «Сямейны HD» без змены кошту.

Пры гэтым трансляцыя такіх папулярных каналаў, як "СВЕТ HD» і «Sony Channel HD», будзе працягнутая ў складзе пакета «Сямейны HD». Такім чынам, у абноўлены пакет «Сямейны HD» ўвойдуць тэлеканалы: «СВЕТ HD», «Nickelodeon HD», «Паляўнічы і рыбалоў HD», «Sony Channel HD», «Eжа HD», «Life Music Channel HD».


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/zmeny-u-lineycy-tematychnykh-hd-paketau-zala-0