Тысячы серыялаў і фільмаў: «Белтэлекам» адкрывае доступ да падпіскі PREMIER!
«Белтэлекам» адкрывае доступ да тысяч серыялаў, фільмаў і шоу ў падпісцы PREMIER.
PREMIER – расійскі відэасэрвіс, які гучна заявіў пра сябе ў жніўні 2018 года серыялам «Хатні арышт» і з тых часоў не збаўляе абароты. На працягу наступных гадоў на платформе выйшла больш за 50 арыгінальных праектаў, якія сталі сапраўднымі хітамі: «Тэлефануйце ДыКапрыа!», «Эпідэмія», «Мір! Сяброўства! Жвачка!» і іншыя. Акрамя ўласных праектаў, платформа змяшчае прадукцыю каналаў ТНТ, ТБ-3, «Пятніцы!», а таксама бібліятэку замежнага і расійскага кантэнту, якая пастаянна папаўняецца.
Аформіўшы адну падпіску, вы зможаце настроіць пяць асобных профіляў з персанальнымі рэкамендацыямі і гісторыямі праглядаў. Увесь кантэнт можна прайграваць адначасова на дзвюх прыладах!
Падпіску PREMIER могуць падключыць абаненты «Белтэлекама», якія карыстаюцца паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт або актуальнымі пакетамі лінеек «ЯСНА» і «Сямейны». Усім новым абанентам – зніжка 100% на 30 дзён з моманту падключэння. Далей – 5,5 рублёў у месяц. Аплата спісваецца роўнымі часткамі з асабовага рахунку асноўнай паслугі РУП «Белтэлекам», таму не трэба прывязваць падпіску да крэдытнай ці плацежнай карты.
Падлучыць падпіску вельмі проста:
- у дадатку «Мой Белтэлекам»;
- у кабінеце карыстальніка;
- у сэрвісным цэнтры «Белтэлекам».
Затым неабходна звязаць лагін РУП «Белтэлекам» з мабільным нумарам тэлефона абанента па спасылцы premier.beltelecom.by, усталяваць на прыладу дадатак «PREMIER» і, прайшоўшы аўтарызацыю, карыстацца паслугай.
Узніклі пытанні? Калі ласка, тэлефануйце ў кругласутачную службу падтрымкі па нумары 123.
PREMIER – гэта анлайн-кінатэатр з тысячамі гісторый у адной падпісцы. Пражывайце любую гісторыю разам з любімымі героямі!