«Белтэлекам» павіншаваў першага абанента пакета паслуг «Сямейны 5 LTE»

1 лютага «Белтэлекам» павіншаваў першага абанента, які падключыў пакет паслуг «Сямейны 5 LTE». Ім стаў Дзмітрый Залога з Самахвалавічаў.

Дзмітрыя з жонкай Наталляй віталі намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Нікіфараў і начальнік упраўлення арганізацыі продажаў Алена Слабко. Ва ўрачыстай абстаноўцы Дзмітрыю ўручылі сертыфікат Ганаровага абанента і падарунак ад кампаніі «Белтэлекам» – планшэт Lenovo.

Дзмітрый – галава вялікай сям'і. Муж і жонка Залога і трое сыноў актыўна карыстаюцца сучаснымі паслугамі сувязі. Рыхтуючыся да наваселля, выбіралі аптымальны тарыфны план, які аб'яднаў бы ўсе неабходныя паслугі. Перавагу аддалі новаму тарыфу «Белтэлекама» – «Сямейны 5 LTE». Пакет уключае безлімітны доступ у Інтэрнэт, тэлебачанне SMART ZALA і тэлефонную сувязь з неабмежаванымі званкамі па сетцы «Белтэлекам». Асаблівасць новай прапановы заключаецца ў тым, што паслугі працуюць на базе бесправадной сеткі LTE.

У 2022 годзе «Белтэлекам» атрымаў ліцэнзію аператара сотавай сувязі і ўжо ў снежні прэзентаваў пакет паслуг з выкарыстаннем тэхналогіі 4G. Карыстальнікі адразу ацанілі яго перавагі: амаль 500 хатніх гаспадарак па ўсёй краіне ўжо выбралі «Сямейны 5 LTE». Лідзіруюць Магілёўская і Віцебская вобласці, у кожнай з якіх больш за сотню падключэнняў.

Намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Нікіфараў:

Адным з прыярытэтаў нашай працы з'яўляецца развіццё надзейнай і даступнай сувязі ў самых аддаленых кутках. Дзякуючы мабільным тэхналогіям сучасныя паслугі сталі даступны жыхарам невялікіх сельскіх населеных пунктаў, дзе раней гэта было тэхнічна немагчыма. Мы ўлічваем інтарэсы нашых кліентаў і, вядома, будзем працягваць працу ў гэтым напрамку!

Віншаванне абанентаў – адна з самых добрых традыцый кампаніі «Белтэлекам». Сустрэчам з кліентамі тут заўсёды рады.

Сёння ўшаноўваем першага абанента, а ў хуткім часе, спадзяюся, павіншуем юбілейнага. Мы ўвесь час пашыраем спектр нашых прапановаў, каб паслугі сувязі былі даступныя паўсюдна з гарантавана высокім узроўнем якасці і сэрвісу», – адзначыла начальнік упраўлення арганізацыі продажаў «Белтэлекама» Алена Слабко.

«Белтэлекам» стварыў маштабную валаконна-аптычную інфраструктуру. Падыходам па валаконна-аптычным кабелі забяспечаны ўсе населеныя пункты, у якіх больш за 100 хатніх гаспадарак, і амаль 75% вёсак, дзе колькасць домаўладанняў меншая за 100. Мабільная сувязь стала для прадпрыемства новым вектарам развіцця, які дазволіць прадаставіць комплекс тэлекамунікацыйных сэрвісаў нават там, дзе пакуль няма валаконна-аптычнай сеткі.

Дзякуем за выбар нашых паслуг!

Усе фотарэпартажы з месца падзеяў – у нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся, каб быць у курсе!

Па кансультацыю па паслугах звяртайцеся ў сэрвісныя цэнтры «Белтэлекам» ці па тэлефоне 123. Пакінуць оnline-заяўку на падключэнне можна тут.

/sites/default/files/content/img-news/01-02-2023/news-btk-pozdravil-ab-1.jpg

/sites/default/files/content/img-news/01-02-2023/news-btk-pozdravil-ab-2.jpg


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-pavinshavau-pershaga-abanenta-paketa-paslug-syameyny-5-lte