У сетцы ЭЗС Evika! ужо больш за 10 зарадных станцый

Новая электразарадная станцыя Evika! з'явілася па вул. Кунцаўшчына, 12 у Мінску. Гэта аднапаставая станцыя магутнасцю 22 квт, якая забяспечвае поўную зарадку батарэі пераменным токам за 4-8 гадзін.

На сённяшні дзень «Белтэлекамам» устаноўлена больш за 10 зарадных станцый Evika! па наступных адрасах:

  • г. Мінск, вул. Бурдзейнага, 2
  • г. Мінск, вул. Севастопальская, 121
  • г. Мінск, пр. Незалежнасці, 129/1
  • г. Пінск, вул. Заслонава, 15
  • г. Мінск, вул. Ясеніна, 68
  • г. Салігорск, вул. Міру, 40
  • г. Мінск, вул. Матусевіча, 13
  • г. Мінск, вул. Стаханаўская, 25А
  • г. Мінск, вул. Мендзялеева, 13
  • г. Мінск, вул. Іскаліева, 12/1
  • г. Мінск, вул. Кунцаўшчына, 12

Каб скарыстацца зарадкай, неабходна ўсталяваць мабільнае прыкладанне ISKRA, даступнае для спампоўкі ў App Store і ў Google play. Выкарыстоўваючы прыкладанне можна даведацца тэхнічныя параметры сесіі, сачыць за ходам зарадкі, прагледзець гісторыю сесій, а таксама знайсці бліжэйшую зарадную станцыю на карце і пракласці да яе маршрут

«Белтэлекам» плануе маштабаваць сетку ЭЗС па ўсёй краіне. Новыя зарадныя комплексы будуць з'яўляцца ў Мiнску, Брэсце, Салігорску і іншых гарадах.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-setcy-ezs-evika-uzho-bolsh-za-10-zaradnykh-stancyy