У сетцы электразарадных станцый Evika! з'явілася новая зарадная станцыя

Чарговая ЭЗС для электрамабіляў Evika! устаноўлена ў Мінску каля сэрвіснага цэнтра «Белтэлекама» па вул. Іскаліева, 12/1. Гэта аднапаставая станцыя магутнасцю 22 квт, якая забяспечвае поўную зарадку батарэі пераменным токам за 4–8 гадзін. Станцыя размешчана ў спальным раёне горада для камфорту вадзіцеляў электрамабіляў.

Каб скарыстацца зарадкай, неабходна ўсталяваць мабільнае прыкладанне ISKRA, якое даступна для спампоўкі ў App Store і ў Google play. Выкарыстоўваючы прыкладанне можна даведацца тэхнічныя параметры сесіі, сачыць за ходам зарадкі, прагледзець гісторыю сесій, а таксама знайсці бліжэйшую зарадную станцыю на карце і пракласці да яе маршрут.

На сённяшні дзень «Белтэлекамам» устаноўлена ўжо 10 зарадных станцый Evika! Больш за ўсё электразаправак у дадзены момант працуе ў Мінску – 8. Ёсць таксама ў Пінску і Салігорску. Усе адрасы ўстаноўленых электразарадных станцый прадстаўлены тут.

«Белтэлекам» плануе маштабаваць сетку ЭЗС па ўсёй краіне. Новыя зарадныя комплексы будуць з'яўляцца ў Мiнску, Брэсце, Салігорску і іншых гарадах.

news-evika-novaya-azs


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-setcy-elektrazaradnykh-stancyy-evika-zyavilasya-novaya-zaradnaya-stancyya