«Зніжка на пакет «Прэміум»! «Белтэлекам» падаўжае рэспубліканскую акцыю

Выдатныя навіны ад «Белтэлекам» напярэдадні Новага года. Акцыя «Зніжка на пакет «Прэміум» працягваецца! Вы можаце падключыцца да пакета па 31.12.2023 уключна без спагнання аплаты на працягу двух месяцаў!*

Тэматычны пакет «Прэміум» – гэта 9 фільмавых тэлеканалаў:

«Кінапрэм'ера» – усё самае лепшае, усё самае новае ў свеце айчыннага і замежнага кінапракату апошніх двух гадоў. Тое, што вы не паспелі паглядзець у кінатэатры, зараз даступна ў зручны час у вас дома!

«Роднае кіно» – тэлеканал культавых савецкіх фільмаў. Лідэры айчыннага кінапракату розных гадоў. Кіно, праверанае часам.

«Кінасям'я» – тэлеканал для ўсёй сям'і. Фільмы і поўнаметражныя мультфільмы, якія спадабаюцца і дзецям, і дарослым.

«Муві ТБ» – дастаткова новы расійскі канал, у эфіры якога транслююцца фільмы самых розных жанраў расійскай і замежнай вытворчасці.

«Савецкае кіно» – тэлеканал для знатакоў кінематографа СССР. Тут прадстаўлены не толькі ўзоры з «залатога фонду» савецкага кіно, але і малавядомыя сёння фільмы розных гадоў.

Дадаткам пакета сталі тэлеканалы «AmediaPremium», «Еўракіно», «Кінаман» і «Свет серыяла», даступныя ў тэставым рэжыме.

Падлучыць пакет «Прэміум» можна:

  • У мабільным дадатку «Мой Белтэлекам»
  • Праз кабінет карыстальніка
  • Звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекам»

Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.

Прыемнага прагляду!

*Адлік месяцаў пачынаецца з моманту падлучэння пакета.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/znizhka-na-paket-premium-beltelekam-padauzhae-respublikanskuyu-akcyyu