У «Белтэлекаме» прайшлі Калядныя сустрэчы з ветэранамі прадпрыемства

20 снежня на пляцоўцы «Міжнароднага цэнтра камутацыі» РУП «Белтэлекам» прайшлі традыцыйныя Калядныя сустрэчы з ветэранамі прадпрыемства. Гэтае штогадовае мерапрыемства аб'ядноўвае не адно пакаленне сувязістаў, прафесійнае жыццё якіх было звязана з «Белтэлекамам».

Былыя работнікі прадпрыемства атрымалі цудоўную магчымасць пабачыцца са сваімі даўнімі сябрамі, зрабіць здымкі на памяць у святочнай фотазоне, бясплатна патэлефанаваць па міжгародзе і, вядома, атрымаць задавальненне ад канцэртнай праграмы.

Цёплыя словы віншаванняў з надыходзячымі святамі ветэраны пачулі ад намесніка генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыму Андрэя Заліўкі, намесніка старшыні прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белтэлекам» Барыса Цітова і старшыні савета ветэранаў прадпрыемства Ларысы Кашалёўскай.

Навагоднія святочныя мерапрыемствы працягваюцца і аб'ядноўваюць ветэранаў сувязі ўсёй рэспублікі!

Новы год прыйшоў і да ветэранаў Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам». У чаканні цуду ўдзельнікі пераднавагодняга вечара сустрэліся каб павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым новым 2023 годам!

З найлепшымі пажаданнямі звярнуліся да ветэранаў старшыня Савета ветэранаў Зінаіда Каліноўская Зінаіда, старшыня Савета па рабоце сярод жанчын Ганна Лукашэвіч, член прэзідыума Савета ветэранаў Ленінскага раёна г. Брэста Лідзія Дракіна і экс-старшыня клуба ветэранаў «Сударушка» Ала Рачаў.

Яркую праграму правялі запальныя вядучыя вечарыны – ветэраны сувязі Зоя Вайткоўская і Любоў Баярчук. Усіх прысутных у зале віталі Дзед Мароз (Аляксандр Марозаў і Снягурка (Ніна Вайна)).

Конкурсы, навагоднія віктарыны, вершы і песні змяняліся палымянымі танцамі цыган і забаўляльнай праграмай. Усе ўдзельнікі вечарыны змаглі ад душы патанцаваць на навагодняй дыскатэцы.

З надыходзячымі Калядамі і Новым годам, дарагія ветэраны!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-beltelekame-prayshli-kalyadnyya-sustrechy-z-veteranami-pradpryemstva