Зімовыя канікулы не за гарамі: у ZALA з'явіліся новыя дзіцячыя тэлеканалы

14 снежня 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 102-й і 106-й кнопках пачалося вяшчанне дзіцячых тэлеканалаў «Рыжы» і «ducktv».

У дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіўся тэлеканал «Савецкія мультфільмы».

«Рыжы» – дзіцячы тэлеканал з сурдаперакладам. У эфіры – мультфільмы, анімацыйныя і мастацкія серыялы, пазнавальныя і забаўляльныя праграмы расійскай і замежнай вытворчасці.

«ducktv» – міжнародны тэлеканал з пазнавальнымі і забаўляльнымі праграмамі для самых маленькіх гледачоў ад 0 да 3-х гадоў.

«Савецкія мультфільмы» – кругласутачны дзіцячы тэлеканал мультфільмаў з вясёлай і добрай мультыплікацыяй ранейшых гадоў.

Таксама інфармуем, што з 14 снежня 2022 года ў сувязі з апавяшчэннем ад праваўладальніка аб спыненні вяшчання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь завяршаецца трансляцыя тэлеканалаў «Nick Jr.», «Nickelodeon», «Paramount Channel» і «Paramount Comedy» у пашыраных і базавых пакетах IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

У дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD» і ў пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV спыняецца вяшчанне тэлеканала «Nickelodeon HD».


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/zimovyya-kanikuly-ne-za-garami-u-zala-zyavilisya-novyya-dzicyachyya-telekanaly