«Белтэлекам» прапануе новы пакет VIP HD: кінапрэм'еры і сусветныя бэстсэлеры, прырода і спорт у выдатнай якасці

«Белтэлекам» прапануе новы пакет VIP HD. Шэсць тэлеканалаў з выдатным гукам і HD-якасцю парадуюць кінаманаў, спартыўных балельшчыкаў і аматараў тэлепадарожжаў.

TV 1000 Premium (кнопка 181), TV 1000 Megahit (182), TV 1000 Comedy (183), ViP Serial (184), «Спартыўны тэлеканал Віясат HD» (185) і Viasat Nature/Viasat History HD (186) – гэта ўнікальная падборка каналаў для вольнага часу ў экрана. Кінапрэм'еры, сусветныя бэстсэлеры, самыя папулярныя камедыі, драмы і тэленавелы, серыялы, дэтэктывы і трылеры – калекцыя жанраў на любы густ. Прыхільнікі спорту знойдуць у эфіры трансляцыі спартыўных матчаў, экстрэмальных гульняў і іншых спаборніцтваў. А пазнавальныя праграмы збяруць ля тэлевізара ўсіх, каго захапляе дзіўны свет прыроды і жывёлін. Усе тэлеканалы даступны ў HD-якасці.

З 1 снежня абаненты інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і SMART ZALA могуць падлучыць ТБ-пакет VIP HD за 3,75 руб. у месяц.

Як падключыць:

  • у дадатку «Мой Белтэлекам»;
  • у кабінеце карыстальніка;
  • у сэрвісным цэнтры «Белтэлекама».

Кансультацыі – па кругласутачным нумары 123.

Прыемнага прагляду!

TV 1000 Premium – толькі новыя фільмы і замежныя серыялы. Кіно, якое нядаўна ішло на вялікіх экранах, а таксама тэлепрэм'еры найбуйнейшых кінастудый свету.

IMG_256

TV 1000 Megahit – тэлеканал прапануе падборку сусветных кінабэстсэлераў. Папулярныя блокбастары, вядомыя кінанавелы, драмы, лідэры касавых продажаў.

IMG_256

TV 1000 Comedy – тэлеканал цалкам прысвечаны папулярным камедыям і дапаўняе жанравую лінейку кінаканалаў пакета VIP.

IMG_256

ViP SERIAL – тэлеканал сусветных серыялаў, ад гістарычных і фантастычных да дэтэктываў і трылераў.

IMG_256

«Спартыўны тэлеканал Вiясат» – у эфіры трансляцыі гульняў баскетбольнай лігі BSL, бейсбольныя матчы MLB, хакейныя матчы SHL, турнір па снукеры viju snooker cup, баксёрскія паядынкі, экстрэмальныя гульні X-Games і многія іншыя спаборніцтвы.

IMG_256

«Вiясат Нэйчер/Хiсторы HD» (Viasat Nature/History HD) – два пазнавальныя тэлеканалы ў фармаце HD на адной кнопцы. Вас чакаюць разгадкі таямніц гісторыі чалавецтва, дзіўныя вандраванні ў свет прыроды і жывёл.

IMG_256


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prapanue-novy-paket-vip-hd-kinapremery-i-susvetnyya-bestselery-pryroda-i-sport