Лічбавізацыя адукацыі: "Белтэлекам" і Міністэрства адукацыі дамовіліся аб супрацоўніцтве

"Белтэлекам" і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. 15 лістапада 2022 года дакумент падпісалі генеральны дырэктар прадпрыемства Юрый Петручэня і Міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Супрацоўніцтва вядучага тэлекамунікацыйнага аператара з установамі адукацыі працягваецца ўжо шмат год. Пагадненне надасць рабоце сістэмны характар: бакі пацвердзілі зацікаўленасць сумесна развіваць лічбавыя тэхналогіі і інавацыйныя падыходы ў сферы адукацыі.

Юрый ПЕТРУЧЭНЯ, генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам":

- "Белтэлекам" з'яўляецца цэнтрам кампетэнцый у пытаннях стварэння тэлекамунікацыйнай інфраструктуры і рэалізацыі комплексных лічбавых праектаў. Сёння мы аб'ядноўваем намаганні, каб разам вырашаць актуальныя задачы сучаснай адукацыі. Актыўна абмяркоўваем з партнёрамі розныя ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу. Упэўнены, што падпісанае пагадненне стане імпульсам для паспяховага ўвасаблення ўсіх намечаных планаў.

Андрэй ІВАНЕЦ, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь:

- Міністэрства адукацыі ўжо мае добрую аснову супрацоўніцтва з "Белтэлекамам". Нас цікавяць важныя пытанні, якія сёння стаяць перад усімі ўзроўнямі сістэмы адукацыі. Па-першае, гэта забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання. Другі напрамак - стварэнне электроннай адукацыйнай прасторы. Таксама "Белтэлекам" з'яўляецца лідэрам у стварэнні сучасных оптавалакновых сетак. Упэўнены, што трэба развіваць супрацоўніцтва з лідэрам у сваёй галіне для таго, каб разам крочыць наперад і ствараць на перспектыву неабходнае адукацыйнае асяроддзе.

Увага партнёраў засяроджана на стварэнні "разумнай і бяспечнай установы адукацыі". Гэта комплексная экасістэма будучыні, якая дазволіць развіваць такія перспектыўныя праекты, як "разумны клас", "Мая школа", "Мой універсітэт" і іншыя.

"Белтэлекам" стварыў надзейны фундамент для "электроннай адукацыі", лічбавых паслуг і сэрвісаў. 100 працэнтаў гарадскіх сярэдніх школ забяспечаны валаконна-аптычнымі лініямі сувязі, прадаўжаецца будаўніцтва сучасных сетак да сельскіх устаноў адукацыі.

На базе оптавалакновых сетак у навучальных установах укараняюцца сістэмы відэакантролю, відэаканферэнцсувязі, Wi-Fi, лакальна-вылічальныя сеткі і іншыя паслугі. Назапашаны досвед дазваляе рэалізаваць пад ключ тэлекамунікацыйны праект любога маштабу.

Яшчэ адным прыкладам паспяховага супрацоўніцтва стаў запуск мабільнага дадатку "Мой універсітэт" у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. З яго дапамогай абітурыенты могуць сачыць за ходам уступнай кампаніі, студэнты - вывучаць расклад, атрымліваць апавяшчэнні аб зменах заняткаў, адпраўляць запыты ў дэканат. Прыкладанне працуе менш за два месяцы, а колькасць запамповак ужо перавысіла 5,5 тысячы і працягвае расці!

Перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва таксама з'яўляюцца выкарыстанне платформы ZALA для аддаленага доступу да мультымедыйнага адукацыйнага кантэнту, выкарыстанне рэсурсу тэлеканала "ЯСНАе TV", маштабаванне праекта "Мой універсітэт" і інш.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/lichbavizacyya-adukacyi-beltelekam-i-ministerstva-adukacyi-damovilisya-ab-supracounictve