У ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

2 лістапада 2022 года ў ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на кнопцы 48 арганізавана трансляцыя канала «AMEDIA 2».

У дадатковым пакеце «Прэміум» ZALA IPTV і SMART ZALA на 116-й кнопцы з'явіўся тэлеканал «Amedia Premium».

«AMEDIA 2» – тэлеканал серыялаў, разлічаны на жаночую аўдыторыю. У эфіры – айчынныя і замежныя кінафільмы, меладрамы, рамантычныя камедыі, драмы, дэтэктывы, трансляцыі з «чырвоных дывановых дарожак» і дакументальныя фільмы.

«Amedia Premium» – тэлеканал прэм'ер. Новыя серыялы, сезоны і фільмы, а таксама хіты вядучых студый свету і прэм'еры расійскіх серыялаў і фільмаў. Калекцыя дакументальных фільмаў, канцэртаў і стэндап-шоу. Музычныя фестывалі і цырымоніі ў прамым эфіры.

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-zala-zyavilisya-novyya-telekanaly