Больш фільмаў і забаў: ZALA прадстаўляе новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

1 лістапада 2022 года ў ZALA пачынаецца трансляцыя новых тэставых тэлеканалаў.

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA арганізавана вяшчанне канала «Дыялогі аб рыбалцы» (кнопка 75).

У базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася трансляцыя тэлеканалаў «Дом Кіно Premium» (кнопка 44), «Дом кіно» (кнопка 128), «Час: далёкі і блізкі» (кнопка 156), «Хатні I» (кнопка 91) и «Перац I» (кнопка 93).

Таксама інфармуем, што з 1 лістапада заканчваецца трансляцыя тэлеканала «EPOQUE» ў пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA у сувязі з рашэннем праваўладальніка аб спыненні яго распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

«Дыялогі аб рыбалцы» – забаўляльны тэлеканал аб рыбалцы – захапленні, якое аб'ядноўвае аматараў прыроды, актыўнага адпачынку і падарожжаў, а таксама ўсіх, хто беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя.

Тэлеканал «Дом Кіно Premium» – гэта прэміяльная база кантэнту, серыялы і фільмы, якія выйшлі ў пракат за апошнія тры гады. Сусветныя тэлепрэм'еры расійскага кіно – вострасюжэтныя блокбастары, вясёлыя камедыі і захапляльныя серыялы расійскай вытворчасці, а таксама эксклюзіўныя інтэрв'ю с зоркамі кіно і тэлебачання, спецыяльныя эфірныя акцыі і спецпаказы.

«Дом кіно» – кінаканал з шырокай базай савецкіх і расійскіх мастацкіх фільмаў, а таксама рэйтынгавых серыялаў. У эфіры – лепшае расійскае кіно ад «Залатога фонду» кінастудыі «Масфільм» да найноўшых кінафільмаў і гучных прэм'ер апошняга дзесяцігоддзя.

«Час: далёкі і блізкі» – гэта канал куміраў, герояў нашага часу, чые імёны знаёмыя кожнаму. Яны расказваюць пра тое, што засталося за кадрам, разважаюць пра лёсы эпохі, пра ключавыя падзеі мінулых дзесяцігоддзяў. Канал «Час: далёкі і блізкі» дае магчымасць па-новаму зірнуць на гісторыю.

«Хатні I» – сямейны тэлеканал. У эфіры – праграмы аб кулінарыі, рамонце і дызайне дома, медыцыне і здароўі, сямейных праблемах і шляхах іх вырашэння, пра жывёл і падарожжы. Таксама ў сетцы вяшчання – добрыя сямейныя фільмы і серыялы.

«Перац I» – тэлеканал з арыгінальнымі забаўляльнымі праграмамі ўласнай вытворчасці, а таксама папулярнымі расійскімі перадачамі.

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/bolsh-filmau-i-zabau-zala-pradstaulyae-novyya-telekanaly